Дзень у гісторыі
19 лютага 1989 году адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Менску. Ён стаў першым дазволеным мітынгам у БССР пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. У ім узялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Мітынг арганізавалі аргкамітэту БНФ і Канфэдэрацыя беларускіх суполак (на той момант каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый). Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіроўную ролю камуністычнай партыі, а таксама вярнуць гістарычную сымболіку, зрабіць яе дзяржаўнай.
Таксама ў гэты дзень
1236 — папа Рыгор IX абвясьціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.
1855 — францускі матэматык і астраном Урбэн Левэр’е паказаў у Парыскай акадэміі навук першую ў сьвеце мапу надворʼя — прагноз надворʼя для Эўропы на раніцу таго ж дня.
1861 — абвешчаны маніфэст аб скасаваньні прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі.
1878 — Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.
1910 — Арганізаваная першая беларуская вечарына ў Горадні.
1911 — Заснаваная Менская гарадзкая бібліятэка.
1918 — упершыню бел-чырвона-белы сьцяг узьняўся над будынкам губэрнатарскага палацу ў Менску.
1918 — Выканкам і СНК Заходняй вобласьці і фронту выехалі зь Менску ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду ў загадзе № 1 абвясьціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі».
1918 — Віленская беларуская рада прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расеяй і Беларусьсю абвяшчалася парванай.
1954 — прыняты Ўказ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб перадачы Крымскай вобласьці са складу РСФСР у склад Украінскай ССР.
У гэты дзень нарадзіліся
1473 — Мікалай Капэрнік, польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай мадэлі Сусьвету.
1767 —Юзаф Пешка, мастак, прадстаўнік клясыцызму.
1864 — Вячаслаў Адамовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
1887 — Янка Пазьняк, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, палітык, дзед палітыка Зянона Пазьняка.
1890 — Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзеяч, паэт.
1901 — Сяргей Бусел, беларускі грамадзкі дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня.
1908 — Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт, бацька старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча.
1910 — Палікарп Манькоў, дзяяч СБМ і эміграцыі.
1915 — Мацьвей Смаршчок, доктар мэдыцыны, паэт, грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі і эміграцыі.
1935 — Генадзь Аўсянікаў, актор, народны артыст Беларусі.
У памяці
1729 — Караль Панцажынскі, каталіцкі біскуп у ВКЛ.
1905 — Якуб Наркевiч-Ёдка, фізык, мэдык, біёляг.
1951 — Андрэ Жыд, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1952 — Кнут Гамсун, нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1979— Янка Геніюш — беларускі мэдык, вязень ГУЛАГу, муж паэткі Ларысы Геніюш.
1993 — Чэслаў Кудаба, географ-краязнаўца.
2016 — Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік.