Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 2020 году ў Беларусі засталося 4 зарэгістраваныя палітычныя партыі з 15, закрытыя каля 2000 грамадзкіх арганізацыяў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады пачалі ў 2020-м і ня сканчваюць дагэтуль юрыдычнай ліквідацыі аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў, асацыяцыяў.

Пасьля «зачысткі» грамадзка-палітычнага сэктару ў Беларусі засталося 4 зарэгістраваныя палітычныя партыі з 15, зьнікла каля 2000 грамадзкіх арганізацыў.

Як паведамляе Міністэрства юстыцыі Беларусі, на сёньня ў краіне зарэгістраваныя чатыры палітычныя партыі.

  • Гэта партыя «Белая Русь», старшыня Вольга Чамаданава,
  • Лібэральна-дэмакратычная партыя, старшыня Алег Гайдукевіч,
  • Камуністычная партыя Беларусі, першы сакратар Сяргей Сыранкоў,
  • Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці, старшыня Аляксандар Хіжняк.


Перад мясцовымі выбарамі 2019 году Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі публікавала сьпіс 15 палітычных партыяў, зарэгістраваных у краіне.

Сярод іх былі як неактыўныя на той час Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды ці Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, так і вядомыя апазыцыйныя партыі — Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет».

З таго часу 12 партыяў закрылі, узьнікла толькі адна новая праўладная партыя «Белая Русь».

На 1 студзеня 2020 году ў Беларусі было зарэгістравана 3021 грамадзкае аб’яднаньне, паведамляла ў той час «Беларусь сегодня».

Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец сьнежня 2025 году ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася ня менш за 1220 некамэрцыйных арганізацыяў. Рашэньне аб самастойнай ліквідацыі прынялі прынамсі 770 НКА.

XS
SM
MD
LG