Паводле яе Роберт Дзюваль памёр «мірна» у сваім доме ў Мідлбургу (штат Вірджынія) у нядзелю, піша CNN.
Роберт Дзюваль вывучаў акторскае майстэрства ў Нью-Ёрку, у маладыя гады дзяліў кватэру з Дастынам Гофманам і сябраваў з Джынам Хэкманам.
Першай прыкметнай роляй у кіно стала зьяўленьне ў фільме «Забіць перасьмешніка» (1962). Далей была зорная роля Тома Гэйгена — дарадцы сям’і Карлеонэ — у фільме «Хросны бацька» рэжысэра Фрэнсіса Форда Копалы. За гэтую працу ён атрымаў першую зь сямі намінацыяў на «Оскар».
1983 годзе Дзюваль атрымаў «Оскар» за галоўную ролю ў фільме «Tender Mercies», дзе сам выконваў вакальныя партыі.
Таксама ён быў намінаваны на прэмію амэрыканскай кінаакадэміі за ролю вайскоўца ў «The Great Santini» і за вобраз падпалкоўніка Кілгара ў ваеннай драме «Апакаліпсіс сёньня», дзе прагучала адна з самых вядомых цытат у гісторыі кіно: «Я люблю пах напалму раніцай».
Кар’ера Роберта Дзюваля ахапіла больш за шэсьць дзесяцігодзьдзяў, а ягоныя вобразы — ад каўбояў да вайскоўцаў — зрабілі яго адным з самых уплывовых актораў амэрыканскага кіно, піша CNN.
Форум