Дата дня
110 гадоў таму, у 1916 годзе памерла Алаіза Пашкевіч (Цётка) — беларуская паэтка, адна са стваральніц Беларускай сацыялістычнай Грамады. Памерла ад тыфу ў ноч з 17 на 18 лютага.
Таксама ў гэты дзень
1387 — створанае каталіцкае Віленскае біскупства.
1810 — Абхазія ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі.
1852 — у Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі адкрылі Эрмітаж.
1943 — нацысты спалілі жыхароў вёскі Росіца.
1947 — радыёстанцыя «Голас Амэрыкі» пачала вяшчаньне на расейскай мове на СССР.
1979 — пачатак кітайска-віетнамскай вайны.
2008 — Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.
2017 — пачатак «антыдармаедзкіх» пратэстаў у Беларусі, у Менску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць дэкрэту Лукашэнкі № 3 аб «дармаедах».
У гэты дзень нарадзіліся
1806 — Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, краязнаўца.
1837 — Канстанцін Ельскі, біёляг, географ, геоляг і падарожнік.
1910 — Хведар Ільляшэвіч, паэт, празаік, гісторык.
1928 — Уладзімер Дамашэвіч, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.
1952 — Уладзімер Крываблоцкі, мастак.
1952 — Леанід Калядзінскі, археоляг.
1955 — Уладзімер Вішнеўскі, мастак-графік.
1968 — Алесь Белы, гісторык і культуроляг.
У памяці
440 — Мэсроп Маштоц, армянскі навуковец-манах, асьветнік, стваральнік армянскага альфабэту.
1600 — Джардана Бруна, італьянскі філёзаф і навуковец, спалены ў Рыме.
1673 — Мальер (Жан Батыст Паклен), францускі драматург, актор.
1856 — Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт, публіцыст і літаратурны крытык.
1938 — Міхась Багун, паэт і празаік, ахвяра сталінізму (загінуў у турме).
1943 — Антоні Ляшчэвіч, сьвятар-марыянін у вёсцы Росіца (расстраляны нацыстамі).
2013 — Сакрат Яновіч, пісьменьнік.