Як паведамляе Белстат, дэбіторская запазычанасьць беларускім прадпрыемствам на 1 студзеня склала 100,1 мільярда рублёў і павялічылася на 12,5% у параўнаньні зь лютым 2025 году.
Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць склала 10,4 млрд., вырасшы на 6,5% у параўнаньні з 1 лютага 2025 году. Вонкавая дэбіторская запазычанасьць склала 23,5 млрд і амаль не павялічылася, пратэрмінаваная вонкавая дэбіторская запазычанасьць за той жа час склала 1,3 млрд і павялічылася на 14%.
Крэдыторская запазычанасьць склала на 1 студзеня 119,9 млрд і вырасла ў параўнаньні зь лютым 2025 году на 14%, пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць за гэты час вырасла на 1,3%, пратэрмінаваная вонкавая крэдыторская запазычанасьць зьменшылася.
У параўнаньні з 1 сьнежня мінулага году ўсе віды пратэрмінаваных запазычанасьцяў у беларускіх прадпрыемстваў зьніжаюцца, інфармуе Белстат.
Як таксама паведаміў Белстат, у студзені аб’ёмы прамысловай вытворчасьці ў параўнаньні з студзенем 2025 году ўпалі на 3,4%, у тым ліку апрацоўчай вытворчасьці — на 7,5%.
Эўразійскі банк разьвіцця заяўляў, што «стрымальным фактарам застаецца зьніжэньне попыту на беларускую прадукцыю праз запаволеньне эканомікі ключавога гандлёвага партнэра — Расеі. Пры гэтым высокія інвэстыцыйная і спажывецкая актыўнасьць падтрымліваюць рост эканомікі».
Форум