Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Значная частка расейскага Белгарада, які абстралялі ўкраінцы, застанецца без гарачай вады да канца ацяпляльнага сэзона

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дамы Белгарада з цэнтралізаваным ацяпленьнем ня будуць мець гарачай вады да канца ацяпляльнага сэзона, заявіў у суботу губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў. Паводле яго слоў, гэта вынік абстрэлаў з боку ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Усе аварыйныя брыгады знаходзяцца на месцы, працуюць, але, на жаль, шкода пасьля абстрэлаў Узброеных Сіл вельмі вялікая і вельмі сур’ёзная», — напісаў ён у сваім Telegram-канале.

Гладкоў падкрэсьліў, што ў гэтых дамах ёсьць падача халоднай вады, «адвод сьцёкавых вод, газа, — цепла- і электразабесьпячэньне з дапамогай пастаянных або рэзэрвовых крыніц энергазабесьпячэньня». Пры гэтым у суботу і нядзелю магчымыя адключэньні электраэнэргіі з прычыны рамонтных работ.

У пятніцу ўвечары Белгарад трапіў пад ракетны абстрэл, у выніку якога, паводле зьвестак уладаў, два чалавекі загінулі і яшчэ пяць атрымалі раненьні.

«У выніку абстрэлу ёсьць сурʼёзныя пашкоджаньні энэргетычнай інфраструктуры. Былі адключаны электрычнасьць, цяпло- і водазабесьпячэньне», — сказаў тады Гладкоў.

Белгарадзкае выданьне «Эпель» піша, што па ЦЭЦ пацярпела. У апошнія тыдні ўкраінскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць энэргетычныя абʼекты ў Белгарадзе, праз што ў горадзе рэгулярна адбываюцца адключэньні электрычнасьці.

Расейскія вайскоўцы штодня наносяць удары па энэргетычных абʼектах ва Украіне, што рэгулярна пакідае жыхароў розных рэгіёнаў, у тым ліку Кіева, без электрычнасьці, а часам таксама без цяпла і вады.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG