Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне мяркуюць, што Расея ў Беларусі выпрабоўвае дрон-перахопнік «Молат»

Расейскі дрон-перахопнік «Молат-Брытва», які заўважлі на беларускім вайсковым палігоне. Архіўнае фота
Расейскі дрон-перахопнік «Молат-Брытва», які заўважлі на беларускім вайсковым палігоне. Архіўнае фота

Два дні таму прэм’еру Беларусі Аляксандру Турчыну вайскоўцы прадэманстравалі вынікі зьбіцьця дронаў і паказалі яму расейскія — зьбіты баявы бесьпілётнік «Гербера» і імаверна кінэтычны дрон-перахопнік «Молат-Брытва».

«У Беларусі вайскоўцы выпрабавалі расейскі перахопнік бесьпілётнікаў „Молат“, які запускаецца з ручной пускавой устаноўкі», — паведаміла ўкраінскае выданьне «Мілітарний».

Паводле выданьня, у пачатку лютага выпрабоўвалі 59 розных комплексаў для барацьбы зь бесьпілётнікамі. «Да выпрабаваньняў дапусьцілі расейскі комплекс „Молат“ ад кампаніі Nova Labs», — адзначаецца ў паведамленьні.

Чыноўнікам на беларускім палігоне паказалі зьбіты расейскі дрон «Гербера», а справа ад яго -- адзін з элемэнтаў дрона-перахопніка «Молат», 12 лютага 2026
Чыноўнікам на беларускім палігоне паказалі зьбіты расейскі дрон «Гербера», а справа ад яго -- адзін з элемэнтаў дрона-перахопніка «Молат», 12 лютага 2026

Свабода 12 лютага зьвярнула ўвагу на публікацыю Міністэрства абароны Беларусі, у якой паведамлялася аб вучэньнях на адным з палігонаў, дзе свае баявыя навыкі адпрацоўвалі вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны. Назіраць за гэтым прыяжджалі міністар абароны Віктар Хрэнін, прэм’ер-міністар Аляксандар Турчын і дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч.

На адным з фота чыноўнікі разглядалі бесьпілётнікі, падобныя на расейскія — баявы «Гербера» і «Молат-Брытва» — кінэтычны дрон-перахопнік. Пры гэтым на дроне «Гербера» бартавы нумар быў адмыслова «зацёрты». У кадар побач з баявым дронам трапіў адзін з элемэнтаў, які падобны на тыя, што ёсьць у канструкцыі дронаў-перахопнікаў «Молат».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG