Музыкі NaviBand Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка да Дня закаханых, які адзначаецца 14 лютага, прэзэнтавалі новую песьню пад назвай «Ты пакліч мяне, пазаві».
Беларуская паэтка і перакладніца Яўгенія Янішчыц нарадзілася ў 1948 годзе ў вёсцы Рудка на Піншчыне, друкавацца пачала яшчэ школьніцай. Скончыла філфак БДУ, працавала ў газэтах і часопісах.
Аўтарка зборнікаў паэзіі «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любві і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію, і іншых.
У 1976 годзе Янішчыц трапіла ў аварыю, боль і пакуты ад якой спрычыніліся да дэпрэсіўных настрояў у апошнія гады жыцьця творцы.
У 1988 годзе скончыла жыцьцё самагубствам.
Форум