Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал Ціханоўскай.
У дыскусіі разам зь ёй удзельнічалі, у прыватнасьці, былая прэм’ерка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй і міністарка абароны Новай Зеляндыі Джудыт Колінз.
У сваім выступе дэмакратычная лідэрка Беларусі заявіла: «Важна ціснуць на дыктатараў, адначасова прасоўваючы дэмакратычныя каштоўнасьці. Я прашу вас збалянсаваць гэты ціск падтрымкай людзей. Гэта так важна для змагароў за свабоду — адчуваць, што яны не адны, што іх не кінулі, што пра іх не забыліся. Бо кожны крок салідарнасьці, кожны крок падтрымкі — гэта як падсілкаваньне нашай батарэйкі, якая не дае нам шанцаў здацца».
Ціханоўская сказала, што самая эфэктыўная падтрымка — гэта тая, што ўмацоўвае людзей: прынцыповая пазыцыя адносна фальшывых выбараў, непрызнаньне дыктатур, ізаляцыя рэжыму, а не людзей, а таксама дапамога незалежным мэдыя, праваабаронцам, культурніцкім ініцыятывам і сем’ям палітвязьняў.
Форум