Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў мэдалём «За бездакорную службу» сьледчых, адказных за рэпрэсіі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Яны атрымалі мэдалі першай і другой ступені. Гэта азначае, што ўсе яны маюць такую ж узнагароду трэцяй ступені. Прозьвішча і імя аднаго ўзнагароджанага супадае з прозьвішчам і імем сьледчага, які фальсыфікаваў справу Мікалая Дзядка.

Сярод узнагароджаных мэдалём першай ступені:

  • Аляксандар Зайцаў, старшы сьледчы ў асабліва важных справах аддзела па расьсьледаваньні злачынстваў у сфэры арганізаванай злачыннасьці і карупцыі па Гомельскай вобласьці, цэнтральны апарат Сьледчага камітэту
  • Аляксей Іваноў, старшы сьледчы ў асабліва важных справах аддзела па расьсьледаваньні злачынстваў супраць інтарэсаў службы, цэнтральны апарат Сьледчага камітэту
  • Аляксандар Пусеў, намесьнік начальніка арганізацыйна-кантрольнага ўпраўленьня цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту (удзельнічае ў рэпрэсіўнай сыстэме з 2010 году, калі курыраваў справу супраць журналістаў, якіх абвінавачвалі ў паклёпе).
  • Аляксандар Цылько, сьледчы ў асабліва важных справах адзьдзелу па расьсьледаваньні злачынстваў у сфэры арганізаванай злачыннасьці і карупцыі па Гомельскай вобласьці, цэнтральны апарат Сьледчага камітэту

Валянтэры на падставе паведамленьняў праваабаронцаў назвалі гэтых сьледчых саўдзельнікамі злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі, адказнымі за злачынную бязьдзейнасьць і адмову ад завядзеньня спраў супраць сілавікоў, якія чынілі гвалт датычна ўдзельнікаў мірных пратэстаў, а таксама датычнымі да перасьледу грамадзян, якія выйшлі на пратэст супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 2020 году.

Мэдаль другой ступені атрымалі:

  • Ігар Ільюшчэня, сьледчы ў асабліва важных справах упраўленьня па расьсьледаваньні злачынстваў у фінансава-крэдытнай сфэры, цэнтральны апарат Сьледчага камітэту

Валянтэры на падставе паведамленьняў праваабаронцаў назвалі яго саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі, адказным за злачынную бязьдзейнасьць і адмову ад завядзеньня спраў супраць сілавікоў, якія чынілі гвалт датычна ўдзельнікаў мірных пратэстаў, а таксама датычнымі да перасьледу грамадзян, якія выйшлі на пратэст супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 2020 году. Апроч таго, яго імя ўключылі ва ўкраінскую базу «Міратворац» за саўдзел у агрэсіі Расеі супраць Украіны.

  • Юры Шут, сьледчы ў асабліва важных справах упраўленьня працэсуальнага кантролю за расьсьледаваньнем злачынстваў у сфэры карупцыі і эканомікі, цэнтральны апарат Сьледчага камітэту

Валянтэры на падставе паведамленьняў праваабаронцаў назвалі яго саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі, адказным за злачынную бязьдзейнасьць і адмову ад завядзеньня спраў супраць сілавікоў, якія чынілі гвалт датычна ўдзельнікаў мірных пратэстаў, а таксама датычнымі да перасьледу грамадзян, якія выйшлі на пратэст супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 2020 году.

  • Аксана Германовіч, старшая сьледчая 3-га сьледчага аддзяленьня Пінскага міжраённага аддзела Сьледчага камітэту

Выносіла рашэньне аб часовым абмежаваньні права на ўезд і выезд з краіны датычна людзей, супраць якіх былі заведзеныя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Апроч таго, яна адмаўлялася заводзіць справы супраць сілавікоў, датычных да гвалту на пратэстах 2020 году.

  • Жанна Мышкевіч, намесьніца начальніка 2-га сьледчага аддзяленьня Першамайскага (г. Менска) раённага аддзела Сьледчага камітэту

Датычная да перасьледу ўдзельнікаў пратэсту ў Горадзенскай вобласьці ў верасьні 2020 году. Апроч таго, яе імя ўключылі ва ўкраінскую базу «Міратворац» за саўдзел у агрэсіі Расеі супраць Украіны.

  • Аляксандар Саўчанка, сьледчы ў асабліва важных справах аддзела па расьсьледаваньні злачынстваў з выкарыстаньнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій, цэнтральны апарат Сьледчага камітэту

Валянтэры на падставе паведамленьняў праваабаронцаў назвалі сьледчага з такімі ж прозьвішчам і імем, які быў датычны да фабрыкацыі справы супраць Мікалая Дзядка.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG