Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Навасёлках на Гомельшчыне ад сьнегу абрынуўся дах у жылым доме

Будынак, у якім ад сьнегу абрынуўся дах. Веткаўскі раён
Будынак, у якім ад сьнегу абрынуўся дах. Веткаўскі раён

У Гомельскім аблвыканкаме паведамілі, што ў Навасёлках Веткаўскага раёну ў аднапавярховым жылым доме пад ціскам сьнегу абрынуўся дах.

Згодна з паведамленьнем Гомельскага аблвыканкаму, гэта адбылося а 03:55. Жыхары не пацярпелі, іх перасялілі ў кватэру з «манэўранага фонду».

Улады нагадалі, што для перадухіленьня такіх інцыдэнтаў трэба загадзя расчышчаць дах і не дапускаць назапашваньня ападкаў.

Камунальнікі заклікалі грамадзян быць пільнымі

У жыльлёва-камунальнай гаспадарцы Менску заклікалі грамадзян быць пільнымі з прычыны хвалі пацяпленьня, калі з ростам тэмпэратуры паветра пачынае актыўна раставаць сьнег і з дахаў, падстрэшкаў, аконных адліваў і гаўбцоў можа падаць наледзь.

Камунальнікі заклікалі быць пільнымі пры выхадзе з пад’ездаў, не хадзіць пад дахамі, гаўбцамі і вокнамі, зважаць на надвор’е.

«Такія захады засьцярогі дапамогуць унікнуць непрыемных сытуацыяў у пэрыяд сэзонных зьменаў надворʼя», — нагадалі камунальнікі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG