Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачне вяшчаньне вайсковы тэлеканал

Беларускія вайскоўцы
Беларускія вайскоўцы

Пачатак працы каналу прымеркаваны да 23 лютага, калі на дзяржаўным узроўні ў Беларусі адзначаецца «Дзень абаронцы Айчыны».

Вайсковы тэлеканал увойдзе ў пакет рэспубліканскіх каналаў.

У аснове вяшчаньня будзе «патрыятычны кантэнт» і кіно. Пра гэта ў этэры «Радыё-Мінск» заявіў памочнік міністра абароны ў ідэалягічнай працы ва Ўзброеных сілах — начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалагічнай працы Міністэрства абароны генэрал-маёр Леанід Касінскі.

Убачыць новы вайсковы канал можна будзе на 12-й кнопцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG