«Так, запрашэньне на першую сустрэчу лідэраў у рамках Рады міру [...] прыйшло. На жаль, мы яго атрымалі позна, працоўны графік на гэты пэрыяд ужо быў сплянаваны. Так, мы з задавальненьнем наведалі б ЗША, але ёсьць пытаньні, якія немагчыма адкласьці», — сказала Натальля Эйсмант, прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.
Апроч таго, паводле яе, беларускі бок улічвае і магчымыя лягістычныя складанасьці, якія могуць вынікаць зь міжнародных санкцыяў, найперш санкцыяў Эўразьвязу, з улікам закрыцьця паветранай прасторы над ЭЗ.
Натальля Эйсмант дадала, што ў сувязі з гэтым, нягледзячы на жаданьне, Лукашэнка ня зможа ўдзельнічаць у першай сустрэчы Рады міру.
Паводле яе, Беларусь ужо паінфармавала амэрыканскі бок аб такім рашэньні.
Першае паседжаньне лідэраў дзяржаваў, якія ўвайшлі ў Раду міру, адбудзецца 19 лютага ў ЗША.
Форум