Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адбылося шэсьце з імпэрскім сьцягам і царскімі іконамі да месца расстрэлаў у 1930-я

Падчас хрэснага ходу ў Магілёве 8 лютага 2026 году
Падчас хрэснага ходу ў Магілёве 8 лютага 2026 году

У Магілёве ў нядзелю, 8 лютага, адбылося шэсьце да месца масавых рэпрэсій 1930-х гадоў. З іконамі расейскай царскай сям’і і імпэрскім трыкалёрам.

Як паведамляюць на сайце Магілёўскай япархіі Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, пасьля літургіі ў магілёўскім храме Царскіх пакутнікаў, усіх новапакутнікаў і спавядальнікаў ХХ стагодзьдзя, адбыўся хрэсны ход на месца расстрэлу ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў у 1930-я гады на праспэкце Дзімітрава.

Сярод першых ахвяраў расстрэлаў на гэтым месцы былі праваслаўны сьвятар і некалькі каталіцкіх ксяндзоў.

На відэа з шэсьця відаць, што яго ўдзельнікі несьлі некалькі іконаў з выявай апошняга расейскага імпэратара Мікалая II і ягонай сямʼі, расстраляных бальшавікамі, а таксама расейскі імпэрскі чорна-жоўта-белы сьцяг з двухгаловым арлом. Расейская праваслаўная царква ўшаноўвае сямʼю Мікалая II як пакутнікаў.

Падчас хрэснага ходу ў Магілёве 8 лютага 2026 году
Падчас хрэснага ходу ў Магілёве 8 лютага 2026 году


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG