Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукам абяцаюць шуфлі, абы толькі прыбіралі сьнег: амаль 900 дворнікаў не даюць рады

СЬнег у Менску, ілюстрацыйнае фота
СЬнег у Менску, ілюстрацыйнае фота

У Менску каля 900 дворнікаў прыбіраюць сьнег у дварах і каля дамоў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Менскую гарадзкую жыльлёвую гаспадарку.

Паводле камунальнікаў, «у Менску працуюць 94 адзінкі тэхнікі, 23 сродкі малой мэханізацыі, а таксама 899 дворнікаў і супрацоўнікаў ЖЭУ». На дарогі і ходнікі ўжо высыпана каля 22 тон пяску і солі.

Менчукоў заклікаюць далучацца да змаганьня са сьнегам — шуфлі можна атрымаць у пунктах выдачы. У ЖКГ таксама просяць прыбіраць машыны з праездаў у дварах, каб не перашкаджаць тэхніцы.

Сыноптыкі паведамляюць, што другі тыдзень лютага ў Беларусі будзе марозным і сьнежным. Маразы зьмяняюцца сьнегападамі, а паўночны вецер узмоцніць адчуваньне холаду. Тэмпэратура на 6–8 °C ніжэйшая за норму.

У ноч на панядзелак, 9 лютага, абяцаюць зноў галалёд, уначы ад −14 да −20. Максымальная дзённая тэмпэратура складзе ад — 6 да −13.

Але калі пасьля гэтага надыдзе рэзкае пацяпленьне, Белгідрамэт папярэджвае пра небясьпечную паводку, якая можа стаць «сапраўдным выпрабаваньнем».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG