Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі зарабляюць беларусы — вынікі штогадовага дасьледаваньня Белстата

Белстат апублікаваў дадзеныя дасьледаваньня аб разьмеркаваньні колькасьці работнікаў па памерах заробкаў.

Гэтыя дадзеныя, як і дадзеныя аб мэдыянным заробку, публікуюцца двойчы на год — па стане на травень і лістапад.

Паводле Беластата мэдыянны заробак у лістападзе летась склаў 2081,7 рублёў.

Мэдыянны заробак дзеліць усіх работнікаў на дзьве роўныя групы: адна палова атрымлівае менш за гэтую суму, а другая — больш.

Сярэдні заробак у лістападзе 2025 году быў 2703,7 рубля.

Дасьледаваньнем Белстата наконт разьмеркаваньня работнікаў па памерах заробкаў было ахоплена 2,5 мільёна чалавек — больш за палову занятых у эканоміцы.

Самыя нізкія заробкі (да 1000 рублёў, прыкладна да паловы мэдыяннага заробку) мелі сярод дасьледаваных Белстатам 170 тысячаў чалавек.

Ад 1000,1 да 2000 рублёў (прыкладна да мэдыяннага заробку) у лістападзе летась атрымлівалі 929 тысячаў работнікаў сярод дасьледаваных Белстатам. Заробкі ад 2000,1 да 3000 рублёў мелі сярод іх 728 тысячаў работнікаў, больш за 3000,1 рубля — 898 тысячаў.

Пры гэтым самыя высокія заробкі — звыш 10 тысячаў рублёў — мелі сярод дасьледаваных Белстатам 20 699 чалавек ( менш за 1%).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG