Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cацсеткі перамаглі Лукашэнку. Ці ёсьць палітычная будучыня ў Калесьнікавай. Алімпіяда — без Беларусі

Каляж.
Каляж.

Чаму ўлады паспрабавалі зэканоміць на вулічным асьвятленьні і чаму адступілі ўжо праз дзень? Ці здольнае анлайн-абурэньне ўплываць на рашэньні рэжыму Лукашэнкі?

  • Абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекту «Кошт ураду» Уладзімірам Кавалкіным.
  • Гаворым пра рэзананснае інтэрвію Марыі Калесьнікавай Юрыю Дудзю і спрэчкі вакол яго — разам з палітычным камэнтатарам Віталём Цыганковым.
  • Напрыканцы — спорт: Алімпійскія гульні ў Італіі і беларускі спорт ва ўмовах ізаляцыі. Наш госьць — былы алімпіец Сяргей Далідовіч.


Адкуль узялася ідэя зьменшыць асьвятленьне на вуліцах

«Лукашэнка жыве ўжо сваім уласным жыцьцём і лічыць, што ўся краіна жыве такім жа жыцьцём. Ён ужо цалкам адарваўся ад рэчаіснасьці, якой жывуць звычайныя людзі. Перад ім бегаюць, засьцілаюць чырвоныя дыванікі, яго ахоўваюць, кормяць, апранаюць і лекуюць. Ён не разумее, чым жыве звычайны беларус. І вось ён паводзіць сябе так, нібыта ён гаспадар, ходзіць па краіне і знаходзіць негаспадарскія выдаткі. Гэта пра псыхалёгія чалавека і яго адарванасьць ад рэальнага жыцьця. Чалавек ва ўзросьце і глузды ўжо працуюць ня так. Плюс гэта вялікая самаўпэўненасьць». — лічыць Уладзімер Кавалкін.

Ці здольныя сацсеткі ўплываць на рашэньні ўлады?

«Так. Нават дыктатуры, хай сабе трошачкі, але глядзяць за народным меркаваньнем.І калі гэта выклікае масавае абурэньне, то гэта працуе. Працуюць і «тыктокі», калі гэта калектыўныя звароты, працуюць час ад часу і папяровыя звароты, і праз Petitions і «обращение. бел і 115. бел. Ісьці насуперак усяму народ, нават дыктатуры, цяжка. Яны маглі б на гэта пайсьці, але такое каштавала б вельмі шмат. Гэта выклікала б пратэст і ў чыноўнікаў, і міліцыянтаў. Бо іх дзеці таксама ходзяць у школу і маглі б зламаць нагу без асьвятленьня на вуліцы». — сказаў Кавалкін.

0:00 Лукашэнка празь дзень адступіў ад свайго загаду: чаго спалохаўся? Уладзімер Кавалкін
17:53 Інтэрвію Калесьнікавай Дудзю: ці ёсьць у Марыі палітычная будучыня? Віталь Цыганкоў
39:36 Навошта ўладам яшчэ адна справа супраць пісьменьніка Філіпенкі? Саша Філіпенка
42:00 Алімпійскія гульні ў Італіі і беларускі спорт ва ўмовах ізаляцыі. Сяргей Далідовіч
54:35 Хто прымусіў Лукашэнку адмовіцца ад «Алёнкі» і ад згушчонкі

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG