Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса, які напаў на дзіця ў аэрапорце Масквы, адправілі на прымусовае лячэньне

Аэрапорт Шарамецева
Аэрапорт Шарамецева

Напад у Шарамецеве павярнуўся для парушальніка сур’ёзнымі наступствамі. Хлопчык і праз шмат месяцаў пасьля трагедыі мае вялікія праблемы са здароўем.

Беларуса Ўладзімера Віцікава, які кінуў дзіця на падлогу ў маскоўскім аэрапорце Шарамецева, прызналі непрытомным і адправілі на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Пра гэта паведаміла аб’яднаная служба судоў Маскоўскай вобласьці Расеі.

Справу разглядаў Хімкінскі гарадзкі суд Маскоўскай вобласьці. Віцікаў абвінавачваўся паводле артыкулу аб замаху на забойства малалетняга з хуліганскіх памкненьняў.

Здарэньне адбылося ў аэрапорце 23 чэрвеня 2025 году. Віцікаў быў пад узьдзеяньнем наркотыкаў, схапіў двухгадовае дзіця, падняў яго і зь сілай кінуў на падлогу. Хлопчыка шпіталізавалі зь пераломамі чэрапа.

Экспэртыза высьветліла, што ў момант злачынства Віцікаў ня мог усьведамляць фактычны характар і грамадзкую небясьпеку сваіх дзеяньняў і кіраваць імі. Ён прызнаны непрытомным і вызвалены ад крымінальнай адказнасьці з накіраваньнем на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне «ў стацыянарных умовах спэцыялізаванага тыпу з інтэнсіўным назіраньнем».

Дзіця да гэтага часу ня можа акрыяць ад траўмаў. Яго бацька Махамад Шахім расказаў выданьню «Абзац», што ў хлопчыка пераломы хрыбетніка і чэрапа, ён увесь час трымаецца за галаву ад болю, міргае правым вокам і амаль перастаў гуляць.

Паводле яго слоў, звычайнага жыцьця, як раней, у дзіцяці больш няма. Сям’я працягвае вадзіць сына па лекарах і рыхтуецца да МРТ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG