Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў намесьніка камандзіра сіламі спэцапэрацый. Гэта ўжо другая перастаноўка ў ССА з пачатку году

Сілавікі ў Менску ў доме, каля якога ў 2020-м быў забіты пратэстовец Раман Бандарэнка
Сілавікі ў Менску ў доме, каля якога ў 2020-м быў забіты пратэстовец Раман Бандарэнка

Пра новае прызначэньне напісала прэс-служба Лукашэнкі.

Як паведаміла прэс-служба, палкоўнік Уладзімер Сафонаў прызначаны начальнікам штабу — першым намесьніка камандзіра Сілаў спэцыяльных апэрацый Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.

Адпаведны ўказ № 39 падпісаў Аляксандар Лукашэнка падпісаў 5 лютага.

Уладзімер Сафонаў, здымак дзяржаўнага вайсковага агенцтва «Ваяр»
Уладзімер Сафонаў, здымак дзяржаўнага вайсковага агенцтва «Ваяр»

Да гэтага Сафонаў быў камандзірам 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Гэта чарговая перастаноўка ў высокім вайсковым чынавенстве і канкрэтна ў гэтай галіне. Камандзіра Сілаў спэцыяльных апэрацый Лукашэнка зьмяніў 9 студзеня. Гэтую пасаду заняў 46-гадовы палкоўнік Аляксандар Ільюкевіч. Да яго з 2014 году камандзірам ССА быў генэрал-маёр Вадзім Дзенісенка, які быў звольнены ў запас.

Сілы спэцыяльных апэрацый — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл, створаны ў 2007 годзе. Зьяўляюцца пераемнікам паветрана-дэсантных войскаў і спэцпрызна ГРУ СССР. Асноўнымі задачамі лічыцца контрдывэрсійная дзейнасьць, разьведка, барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваньнямі, «выкананьне розных задач спэцыяльнымі мэтадамі ў мэтах спыненьня ўзброенага канфлікту» адносна Беларусі.

ССА актыўна выкарыстоўваліся пры падаўленьні масавых пратэстаў у 2020 годзе. Ад іх дзеяньняў у Берасьці загінуў Генадзь Шутаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG