У «Беларусбанку» паведамілі, што 6 лютага з 00:00 да 06:00 праз правядзеньне тэхналягічных работ магчымыя перапынкі ў працы банкаўскіх сэрвісаў.
Як адзначаецца ў паведамленьнях фінансавай установы, 7 лютага з 23:00 і да 7-й гадзіны раніцы 8 лютага ў падразьдзелах банку, сыстэмы «Разьлік» і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўваньня будуць недаступныя апэрацыі па дэпазытах і бягучых рахунках фізычных асобаў, а таксама па ўліку крэдытнай запазычанасьці і афармленьні банкаўскіх плацёжных картак.
Апроч таго, з 01:00 да 02:00 08 лютага ў падразьдзелах банку будуць недаступныя апэрацыі з грашовай гатоўкай.
У канцы сьнежня 2025 году «Беларусбанк» перайшоў на новае праграмнае забесьпячэньне. Тады збоі ў абслугоўваньні адбываліся цягам аднаго тыдня.
Форум