Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У двары гімназіі ў Салігорску заўважылі кажаноў. Перад тым яны прагрызьлі з вуліцы ўцяпляльнік пад акном

Кажаны на сьнезе каля гімназіі ў Салігорску
Кажаны на сьнезе каля гімназіі ў Салігорску

У двары гімназіі № 1 Салігорску 2 лютага заўважылі на сьнезе некалькі дзясяткаў кажаноў.

Раённае выданьне «Шахцёр» з спасылкай на ўпраўленьне адукацыі Салігорскага райвыканкаму паведаміла, што гэтых жывёлак знайшлі раніцай у рэкрэацыі корпусу кабінэтаў расейскай мовы на другім паверсе.

«Пры ўключэньні сьвятла пабачылі скразную дзірку ў сьцяне пад падвоканьнем. На падлозе і на стале побач зь дзіркай — сьляды жыцьцядзейнасьці жывёл, у рэкрэацыі быў непрыемны пах і піск, чуліся гукі валтузьні. Падобна, кажаны, якія зімавалі на фасадзе будынку, у моцныя маразы пачалі імкнуцца да цяпла ад батарэі і прагрызьлі ўцяпляльнік пад аконнай рамай», — паведаміла выданьне.

Супрацоўнікі гімназіі выклікалі мясцовы падразьдзел Міністэрства надзвычайных сытуацыйяў. Яны прыехалі на месца а 8:40, агледзелі месца здарэньня, дасталі зь дзіркі прыблізна 230 кажаноў, а супрацоўнікі гімназіі іх сабралі, зьмясьцілі ва ўцепленыя каробкі і адвезьлі да цеплатрасы.

Выданьне не паведаміла, як у гэтым выпадку кажаны апынуліся ў сьнезе каля гімназіі і колькі зь іх выжыла.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG