Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі банк адказаў на запыт пра заблякаваны рахунак Калесьнікавай

Былая палітзняволеная Марыя Калесьнікава, 15 студзеня 2026
Былая палітзняволеная Марыя Калесьнікава, 15 студзеня 2026

Былая палітзняволеная Марыя Калесьнікава заклікала ЭЗ да кантактаў зь Беларусьсю дзеля будучай бясьпекі кантынэнту, але пры ўмове вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій.

На запыт DW Беларусь у Commerzbank, дзе ў былой палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай быў рахунак да яе арышту ў Беларусі, адказалі, што ня могуць камэнтаваць адносіны з асобнымі кліентамі.

У банку ўдакладнілі, што запыты на аднаўленьне рахунку перадаюць у адпаведны адзьдзел для разгляду, які потым, як правіла, зьвязваецца з кліентам.

«У цэлым мы можам сказаць, што працягваем абслугоўваць кліентаў-грамадзян Беларусі, калі яны пражываюць у Эўразьвязе і маюць дзейны від на жыхарства ў той краіне ЭЗ, у якой яны пражываюць», — растлумачыў прадстаўнік Commerzbank.

Як паведаміла 28 студзеня экс-палітзьняволеная Марыя Калесьнікава ў эфіры нямецкага тэлеканалу ARD, пакуль яна сядзела ў турме, нямецкі Commerzbank заблякаваў яе рахунак, адкрыты 17 гадоў таму, і цяпер яна ня можа скарыстацца сваімі сродкамі.

«Даволі пацешная гісторыя. У мяне быў рахунак у Commerzbank 17 гадоў. Калі я была ў калёніі, натуральна, я не магла ім кіраваць. І ў нейкі момант яго заблякавалі. Цяпер мой рахунак заблякаваны, і ў мяне няма доступу да яго з-за санкцыяў супраць Беларусі», — заявіла Калесьнікава.

  • Марыю Калесьнікаву затрымалі ў верасьні 2020 году пасьля спробы сілавікоў сілай вывезьці яе з Беларусі.
  • Яна парвала пашпарт на мяжы і засталася ў краіне.
  • У 2021 годзе суд прысудзіў ёй 11 гадоў пазбаўленьня волі. Яе вызвалілі і вывезьлі зь Беларусі ў сьнежні 2025 году, цяпер яна жыве ў Нямеччыне.
XS
SM
MD
LG