Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні прайшоў мітынг памяці загінулых ва Ўкраіне

Беларусы на мітынгу памяці загінулых ва Ўкраіне
Беларусы на мітынгу памяці загінулых ва Ўкраіне

2 лютага ў Вільні адбыўся мітынг памяці ахвяраў вайны ва Ўкраіне, арганізаваны ініцыятывай «Дапамога». У ім узялі ўдзел беларусы, якія выказалі салідарнасьць з украінскім народам.

З прамовай выступіў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па парлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, які заявіў, што мэты Ўладзіміра Пуціна адносна Ўкраіны і Беларусі аднолькавыя — анэксія і поўны кантроль, паведамляецца ў сацсетках лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі. Лябедзька трымаў партрэт загінулай беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай


Падчас мітынгу таксама быў паказаны відэазварот Святланы Ціханоўскай. У сваіх сацыяльных сетках яна падкрэсьліла, што беларусы падтрымліваюць Украіну і змагаюцца за тыя ж каштоўнасьці свабоды і дэмакратыі, адзначыўшы: «Беларусы — гэта не рэжым».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG