Адзначаецца, што размова ідзе ў тым ліку аб траўмах, якія «атрымліваюць паляўнічыя з прычыны парушэньня мер бясьпекі пры абыходжаньні са зброяй, а таксама — піратэхнічных».
«На занятках адпрацоўваюцца дзеяньні ў рамках клінічных пратаколаў. Рашэньне аб правядзеньні заняткаў прынята сумесна Міністрам аховы здароўя і міністрам абароны», — гаворыцца ў паведамленьні.
Выязныя сэмінары праведзены ва ўстановах аховы здароўя ў Бабруйску, Магілёве і Барысаве. Анансуецца іх правядзеньне ў Менску, Маладзечне і Салігорску, а таксама ў «абласных бальніцах і міжраённых цэнтрах». «Такая мэтодыка выбрана для максымальнага ахопу аўдыторыі навучэнцаў», — зазначае Міністэрства аховы здароўя.
«Мэта сустрэч, — паведамляе ў сваю чаргу Міністэрства абароны, — азнаёміць урачоў-хірургаў з вопытам Рэспубліканскага цэнтра агнястрэльнай траўмы і парадкам аказаньня дапамогі пацыентам з агнястрэльнымі раненьнямі».
22 студзеня на цырымоніі ўручэньня навуковым і навукова-пэдагагічным работнікам дыплёмаў доктара навук і атэстатаў прафэсара беларускіх ваенных мэдыкаў пахваліў Аляксандр Лукашэнка.
"Жыцьцё настолькі зьмянілася, што гэтыя мінна-выбухныя траўмы і раненьні людзей — гэта ня толькі ваенныя, але і грамадзянскія, — сказаў ён. — Скажу шчыра: калі пачалася спэцыяльная ваенная апэрацыя (так расейскія, а ўсьлед за імі і беларускія ўлады і прапагандысты называюць поўнамаштабную агрэсію РФ супраць Украіны) я быў прыхільнікам, каб нашых вайскоцаў акунуць у тую рэальнасьць, якая там адбываецца.
- Лукашэнка зьвярнуў увагу на працу беларускіх урачоў, якія аказвалі дапамогу параненым падчас абменаў ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай: «Калі пачаліся гэтыя абмены, асабліва мы накіроўвалі на поўдзень краіны — у раённыя бальніцы і гомельскую бальніцу. Я тады патрабаваў ад міністра аховы здароўя, каб больш нашы ўрачы бачылі, што адбываецца.
- 2 кастрычніка 2025 года паведамлялася, што ўлады Ленінградзкай вобласьці (РФ) і Беларусі дамовіліся аб стварэньні «пастаяннай праграмы рэабілітацыі байцоў СВА».
- 30 верасьня мінулага года аб’яднаньне BelPol паведаміла, што санаторый «Беларусь» у Сочы (РФ), які належыць Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, «даўно і рэгулярна» абслугоўвае расейскіх вайскоўцаў якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны.
- 24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Эўропе пасьля Другой сусьветнай. Рэжым Лукашэнкі прадаставіў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну зімой і вясной 2022 года, а потым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расейскіх вайскоўцаў. Паводле зьвестак журналістаў-расьсьледавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы зараз актыўна займаюцца вытворчасьцю на карысьць расейскага ваенна-прамысловага комплексу.
Форум