Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асудзілі ўкраінца, які вэрбаваў людзей у «працоўнае рабства» для беларускага аграрнага прадпрыемства

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Грамадзяніна Ўкраіны прызналі вінаватым у гандлі людзьмі, якіх ён вэрбаваў працаваць на выпасе і доглядзе кароў у ААТ «Зембінскі» ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці.

Як паведаміла Свабодзе крыніца ў праваахоўных органах, украінца пакаралі 5 гадамі пазбаўленьня волі без канфіскацыі маёмасьці з адтэрмінаваньнем на 2 гады.

Адначасова суд абавязаў яго выплаціць па 40 тысяч грыўняў (прыблізна па 1 тысячы даляраў ЗША) кампэнсацыі за маральны ўрон 12 з 15 пацярпелых жыхароў Валынскай вобласьці, у якіх па прыезьдзе ў Беларусь забіралі пашпарты і не выплачвалі ім заробкі.

Справу расьсьледавалі з кастрычніка 2017 году. У яе матэрыялах адзначалася, што грамадзянін Украіны вэрбаваў жыхароў Валынскай вобласьці на працу ў ААТ «Зембінскі» ў Барысаўскім раёне двойчы — у 2014 і ў 2016 гадах. Усім абяцаў легалізацыю, афіцыйную працу, высокі заробак, але па прыезьдзе забіраў у іх пашпарты, некалькіх украінцаў пабіў, калі яны патрабавалі разьлічыцца за выкананую працу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG