Кітай упершыню стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз. Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі? Глядзіце «ПіК Свабоды» з эканамічным аналітыкам Сяргееем Чалым. Таксама пагаворым пра нечаканы паварот украінскай палітыкі да беларускіх дэмакратычных сілаў. Што гэта значыць? Глядзіце інтэрвію з Аленай Бабаковай, журналісткай, дасьледчыцай аналітычнага цэнтру Atlantic Council.
Чалы пра гадавіну «выбараў Лукашэнкі»
«Выбары, якія Лукашэнка правёў летась, вельмі дэпрэсіўна паўплывалі на чыноўнікаў і ўсе гэтыя эліты, пры дапамозе якіх нешта ў Беларусі і рабілася. Гэта ж ня Лукашэнка сам, сам ён мала што ўмеў, апрача размоўнага жанру. Гэта былі людзі, якія хацелі нешта зрабіць. І надзея была на тое, што ён нарэшце сыдзе, а ён зараз галоўная праблема. Эканоміка ня можа жыць у такіх палітычных умовах, у якія яна загнаная праз тое, што ён удзельнічае ў вайне. І гэтыя чыноўнікі кажуць, ды самі рабіце ўсё. А ў яго самога ніякіх ідэяў няма. І людзі зараз хочуць ад яго сыходзіць, бо не разумеюць, што ён ад іх хоча. Рызыкаў шмат, гнеў манарха вялікі, а ўдзячнасьці ніякай» – гаворыць Сяргей Чалы.
1:01 — Тысяча даляраў заробку — ці варта ўладам гэтым ганарыцца?
7:22 — Летась упаў экспарт, нават у РФ, не хапае рабочых рук, доля стратных прадпрыемстваў вырасла з 10% да 15%. Гэта нешта сур’ёзнае ці часовыя праблемы?
12:07 — Як інфляцыя ў Беларусі выглядае на фоне суседзяў?
18:23 — Што будзе з курсам беларускага рубля?
22:55 — Як Кітай стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз?
33:51 — Ці палепшаць стан беларускай эканомікі маладыя чыноўнікі?
Алена Бабакова:
39:31 — Чаму Зяленскі сустрэўся з Ціханоўскай, якую нібыта не заўважыў ад пратэстаў 2020 году?
52:10 — На гэтым тыдні стала вядома, што ва Ўкраіне затрымалі беларускую шпіёнку. Гэта можа быць неяк зьвязана?
55:24 — Зяленскі сустрэнецца з некалькімі дыпляматам, якіх разглядае на пасаду спэцпрадстаўнік па Беларусі. Што можа зьмяніць гэта пасада?
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум