Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія хоча абмежаваць куплю нерухомасьці для беларусаў і расейцаў

Нацыянальны сьцяг над эстонскім парлямэнтам
Нацыянальны сьцяг над эстонскім парлямэнтам

У Таліне вырашылі пайсьці на новы крок, які, як мяркуецца, умацуе бясьпеку дзяржавы.

Міністэрства ўнутраных справаў Эстоніі выступіла з прапановай забараніць грамадзянам Беларусі і Расеі купляць нерухомасьць у краіне, калі яны ня маюць доўгатэрміновых дазволаў на жыхарства, — гэтая мера можа закрануць каля 10 000 замежных грамадзян.

Прапанову падаў міністар унутраных спраў Эстоніі Ігар Тара, паведамляе ERR.

Заплянаваныя зьмены забароняць грамадзянам дзьвюх дзяржаў без доўгатэрміновых дазволаў на жыхарства набываць нерухомасьць у Эстоніі. Абмежаваньні таксама закрануць кампаніі, канчатковымі бэнэфіцыярамі якіх ёсьць такія асобы.

Паводле міністра, набыцьцё нерухомасьці асобамі «зь неадназначным паходжаньнем», якія часова знаходзяцца ў Эстоніі або нядаўна прыбылі, нясе пагрозу бясьпецы ва ўмовах працягванай Расеяй вайны супраць Украіны і ва ўмовах дзеяньняў ейных хаўрусьнікаў зь Менску.

Ён дадаў, што існыя абмежаваньні на куплю нерухомасьці ў памежных раёнах і на невялікіх астравах не забясьпечваюць дастатковай абароны. На ягоную думку, Эстонія павінна перайсьці ад частковых абмежаваньняў да поўнай забароны, прыняўшы за ўзор некалькі суседніх краін Эўразьвязу і NATO, у тым ліку Фінляндыю, Нарвэгію, Швэцыю, Літву і Латвію.

У той жа час прапанаваныя захады не закрануць расейскіх і беларускіх грамадзян, якія ўжо маюць дазволы на пастаяннае пражываньне ў Эстоніі. Яны па-ранейшаму будуць мець права купляць, прадаваць, атрымліваць у спадчыну і дарыць нерухомасьць.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG