Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У эканоміцы Беларусі ў 2025 годзе зафіксавалі істотны рост долі стратных прадпрыемстваў: з 10 да 15%

Завод «Пеленг» у Менску, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Завод «Пеленг» у Менску, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Нацбанк раскрыў нізкую рэнтабельнасьць у эканоміцы Беларусі ў 2025 годзе.

Згодна з аналітычным аглядам «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры Рэспублікі Беларусь» за 2025 год, апублікаваным на сайце Нацбанку Беларусі, сярэдняя рэнтабэльнасьць продажаў за 11 месяцаў 2025 года склала 6,9%.

Стратнымі летась былі 1277 арганізацый, ці 15,1% ад усіх арганізацый у эканоміцы. Доля нізкарэнтабельных арганізацый, дзе рэнтабельнасьць продажаў склала ад 0 да 5% — 35,4% ад усіх арганізацый, зарэгістраваных у эканоміцы.

Як паведамляе Нацбанк, стратныя арганізацыі сярод арганізацый сельскай гаспадаркі цяпер складаюць 5%, сярод арганізацый будаўнічай галіны — 11%, прамысловасьці — 21%, транспарту — 32%.

У 2024 годзе рэнтабэльнасьць продажаў, паводле зьвестак Белстата, складала 6,4%. 37% арганізацый мелі рэнтабэльнасьць ад 0 да 5%, стратных арганізацый было 10% ад агульнай колькасьці. У сельскай гаспадарцы стратнымі былі 5,9% арганізацый, у прамысловасьці — 12,3%, у будаўніцтве 10,3%, у транспарце 10,9%. Такім чынам, за год у Беларусі істотна вырасла колькасць стратных прадпрыемстваў, асабліва ў транспартнай галіне.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG