Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць былога палітвязьня Дзядка ў Беларусі завялі новую крымінальную справу

Мікола Дзядок. 12 верасьня 2025
Мікола Дзядок. 12 верасьня 2025

Міколу Дзядка раней вызвалілі са зьняволеньня ў Беларусі і вывезьлі за мяжу.

Мікола Дзядок у сваім тэлеграм-канале напісаў, што «днямі ягоным родным паведамілі аб завядзеньні супраць яго новай крымінальнай справы».

«Падрабязнасьці сьледчы не раскрывае: нібы за мае „экстрэмісцкія“ публікацыі ці выказваньні. Прытым чамусьці ў Віцебску. Бацькоў цягаюць на допыты», — паведаміў Дзядок.

Хто такі Мікола Дзядок

  • Мікола Дзядок, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, анархіст, журналіст і публіцыст, палітвязень у 2010–2015 і зь лістапада 2020 году па верасень 2025 году.
    • 10 лістапада 2021 году Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле трох артыкулаў.
    • Ён меў выйсьці на волю 4 красавіка 2024 году, але яго перавялі ў СІЗА № 1 у новай крымінальнай справе.
    • У верасьні 2024 году стала вядома, што на Міколу Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу — «Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».
    • Міколу Дзядка вызвалілі з турмы ў выніку дыпляматычных намаганьняў ЗША і вывезьлі ў Літву 13 верасьня 2025 году.
XS
SM
MD
LG