Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску і Гомлі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі: галалёд і туман

Галалёд у Менску. Архіўнае фота
Галалёд у Менску. Архіўнае фота

У Менску галалёд, у Гомлі — туман.

Як паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Менскага гарвыканкаму, у Менску аб’яўлены аранжавы ўзровень небясьпекі.

«Днём 29 студзеня захаваецца галалёд, у тым ліку на дарогах. Сталічная Дзяржаўтаінспэкцыя рэкамэндуе ўдзельнікам дарожнага руху ўлічваць умовы надвор’я. Будзьце асьцярожныя», — папярэдзіла інспэкцыя. «Менсктранс» паведамляе аб перапынках у руху тралейбусаў і трамваяў.

А ў Гомлі і частцы Гомельскай вобласьці — туман. Пра аранжавы ўзровень небясьпекі паведаміў тэлеграм-канал старшыні Гомельскага гарвыканкаму.

«Гомельаблгідрамэт папярэджвае аб неспрыяльнай зьяве надворʼя. Абʼяўлены аранжавы ўзровень небясьпекі. Туманы, якія назіраюцца месцамі ў вобласьці, распаўсюдзяцца на большую частку рэгіёну і захаваюцца раніцай. У Гомлі туман захаваецца», — паведаміў старшыня Гомельскага гарвыканкама ў Тэлеграме.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG