Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Антона Луцкевіча

Антон Луцкевіч
Антон Луцкевіч

Падзеі 29 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 студзеня 1884 году нарадзіўся Антон Луцкевіч, палітык і грамадзкі дзеяч, гісторык, ідэоляг беларускага нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Таксама ў гэты дзень

1864 — у Вільні жандары схапілі Кастуся Каліноўскага.

1886 — Карл Бэнц запатэнтаваў аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня.

1946 — атрад «Бурага» забіў у Залешанах на Беласточчыне 16 чалавек — мірных жыхароў. Сярод іх былі жанчыны і дзеці.

У гэты дзень нарадзіліся

1720 — Францішак Багамолец, драматург і выдавец.

1856 — Аляксандар Брукнэр, мовазнаўца і гісторык культуры.

1860 — Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.

1866 — Рамэн Ралян, францускі празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1878 — Уладзімер Самойла, дзеяч беларускага адраджэньня.

Уладзімер Самойла і Антон Луцкевіч. 1930-я гг.
Уладзімер Самойла і Антон Луцкевіч. 1930-я гг.

1884 — Антон Луцкевіч, палітык і грамадзкі дзеяч, гісторык, ідэоляг беларускага нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

1924 — Арцём Баханькоў, мовазнавец.

1956 — Сяргей Бароўскі, футбаліст менскага «Дынама».

1965 — Уладзіслаў Ахроменка, пісьменьнік, кінасцэнарыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

1962 — Вольга Такарчук, польская пісьменьніца, эсэістка, аўтарка сцэнарыяў, паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2019 год.

У памяці

1963 — Робэрт Фрост, амэрыканскі паэт.

1969 — Ален Далес, амэрыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і пяты дырэктар ЦРУ.

2008 — Кастусь Акула, пісьменьнік, журналіст, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі й Канадзе.

Кастусь Акула
Кастусь Акула
Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG