Як адзначаецца на сайце прадпрыемства, там, карыстаючыся спрыяльнай зьменай надвор’я, спынілі цэх «Аміяк-4» для рамонтных работ і выкараненьня выяўленых дэфэктаў, якія сталі наступствам моцных маразоў.
«Выкананьне рамонтных работ будзе суправаджацца кароткачасовым спальваньнем гаручых рэчываў у газавай паходні, што прадугледжана тэхналягічным рэглямэнтам. Падставаў і нагоды для занепакоенасьці ў жыхароў гораду, а таксама пагрозы экалёгіі няма», — дадалі на прадпрыемстве.
27 студзеня ў канцэрне «Белнафтахім» паведамілі аб «пасьпяховым» завяршэньні летась у сьнежні чарговага этапу рэканструкцыі цэху «Аміяк-4». Гэты цэх — «сэрца» прадпрыемства, таму яго рэканструкцыю сумясьцілі з капітальным рамонтам. Складанасьць была ў тым, што новае абсталяваньне мусілі ўсталёўваць без спыненьня дзейнай устаноўкі. Гэта рабілі дзеля нарашчэньня агульнай магутнасьці выпуску аміяку на 45% і для павелічэньня надзейнасьці тэхналягічнага абсталяваньня.
Форум