Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПК зьбірае базу беларускіх ініцыятыў для падатковых адлічэньняў


Польскія злотыя
Польскія злотыя

Зборам занялося прадстаўніцтва ў нацыянальным адраджэньні. Яно зьбірае зьвесткі беларускіх арганізацый і ініцыятыў, зарэгістраваных у Польшчы і Літве.

Мэта — стварэньне адзінай вэрыфікаванай базы для падтрымкі беларускай супольнасьці праз мэханізм пералічэньня 1,2% або 1,5% падаходнага падатку. Ініцыятыва закліканая сыстэматызаваць інфармацыю пра праекты ў сфэрах культуры, адукацыі, журналістыкі, сацыяльнай дапамогі і экалёгіі, даючы беларусам магчымасьць самастойна вырашаць, на якія грамадзка значныя мэты пойдуць іхныя падаткі.

У эўрапейскай практыцы, у прыватнасьці ў Польшчы (1,5% ад PIT, Personal Income Tax або podatek dochodowy od osób fizycznych) і Літве (1,2% ад GPM, Gyventojų pajamų mokestis), кожны падаткаплатнік мае права накіраваць частку ўжо выплачанага падаходнага падатку на карысьць грамадзкіх арганізацый (Арганізацыі публічнай карысці — OPP у Польшчы (Organizacji Pożytku Publicznego) ці эквівалентныя структуры ў Літве).

Гэта частка, што адлічваецца ад падатку, але дазваляе самому падаткаплатніку вызначыць кампанію або ініцыятыву, на якую ён хацеў бы скіраваць свае грошы. Адлічэньні робяцца за папярэдні год, Зараз будуць аплаты за 2025-ы.

Далучыцца да базы могуць беларускія ініцыятывы, якія маюць юрыдычнае права ўдзельнічаць у такім мэханізьме паводле заканадаўства краіны знаходжаньня. Арганізатарам важна сабраць максымальна шырокі спэктар беларускіх арганізацый: ад тых, хто ладзіць выставы і фэсты, да ініцыятыў, якія займаюцца дапамогай дзецям палітвязьняў ці журналісцкімі расьсьледаваньнямі.

Нават калі арганізацыя ўваходзіла ў базу летась, рэгістрацыю трэба прайсьці нанова для актуалізацыі зьвестак.

Прадстаўнікам арганізацый неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму строга згодна з інструкцыяй. Гэта дапаможа пазьбегчы тэхнічных памылак пры праверцы зьвестак.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG