У сваім Фэйсбуку яна заявіла, што прычына сьмерці афіцыйна ўстаноўленая і не зьвязаная з гвалтам.
«Ніякіх пабояў не было. Мой бацька не паміраў у выніку насільля», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве дачкі.
Паводле яе словаў, прычынай сьмерці стала цяжкая форма хранічнага цукровага дыябэту, інсулінавая кома, а таксама сур’ёзныя сардэчна-сасудзістыя захворваньні, у тым ліку з генэтычнай прыродай. Усе гэтыя даныя, як адзначае дачка, зафіксаваныя дакумэнтальна.
Паводле дачкі, яна зьяўляецца адзінай сваячкай памерлага і атрымлівала ўсю афіцыйную інфармацыю. «Я – адзіны чалавек, які валодае поўнай, пацьверджанай і афіцыйнай інфармацыяй», – адзначыла яна.
Асобна дачка Усера абвінаваціла ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі блогера Анатоля Вайцяхоўскага, заявіўшы, што ягоныя вэрсіі «не маюць нічога агульнага з рэальнасьцю» і зьяўляюцца маніпуляцыяй. Пасьля вяртаньня ў Беларусь Вайцяхоўскі даў інтэрвію прапагандыстам.
Беларускі ўцякач Ўладзімер Усер памёр у студзені ў Беластоку. Пасьля ягонай сьмерці ў праўладных беларускіх мэдыях і тэлеграм-каналах пачалі зьяўляцца заявы пра нібыта гвалтоўны характар яго гібелі.
Форум