Яе затрымалі разам з бацькам летась 4 верасьня, паведаміла «Вясна». У той жа дзень КДБ абвясьціў «экстрэмісцкім фармаваньнем» YouTube-канал «Платформа 375» і назваў Кірыла Пазьняка ягоным «арганізатарам».
Як стала вядома, разам зь ім затрымалі і 20-гадовую дачку Яніну. Яе абвінавацілі ва ўзаемадзеяньні з «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Кірыла Пазьняка прызналі палітвязьнем неўзабаве па затрыманьні — 17 верасьня.
Палітычнага камэнтатара Дзьмітрыя Балкунца зьбіраюцца судзіць завочна
Супраць 42-гадовага Дзьмітрыя Балкунца ў Беларусі распачалі спэцтвытворчасьць. Яго абвінавацілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- Змова або іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу ўлады — (ч. 1 арт. 357 КК)
- Заклік да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь — (ч. 3 арт. 361 КК)
- Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім — (ч. 1 арт. 361-1 КК)
- Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці — (ч.ч. 1, 2 арт. 361-4 КК)
- Паклёп на Лукашэнку — (ч.ч. 1, 2 арт. 367 КК)
- Абраза Лукашэнкі — (ч.ч. 1, 2 арт. 368 КК)
- Абраза прадстаўніка ўлады — (арт. 369 КК)
- Дыскрэдытацыя Беларусі — (арт. 369-1 КК)
Сьледчыя запрасілі Балкунца вярнуцца ў Беларусь і прыйсьці ў менскую ўправу сьледчага камітэту, паведаміла «Вясна».
Асудзілі экс-начальніка сьледчага ўпраўленьня Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»
Магілёўскі абласны суд прызнаў вінаватым 59‑гадовага Дзьмітрыя Шышкова ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361‑4), піша «Наша Ніва». Яго пакаралі ці то хіміяй, ці калёніяй — дакладна невядома.
Дзьмітры Шышкоў — былы сьледчы. У 2010‑м быў начальнікам сьледчай управы УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пазьней яго адправілі працаваць у Сьледчы камітэт.
Апошняе месца працы — інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасьці». У этэры АНТ сьцьвярджалі, што Шышкова звольнілі адтуль за палітычныя погляды ў 2023-м.
У сакавіку 2024 году на АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі», выраблены на імя Шышкова. Аднак дакумэнт відавочна быў фэйкавым. Прозьвішча сьледчага па-беларуску напісалі з памылкай — праз рускую «и».
Улады дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 9 чалавек
- Сяргей Васюкевіч — 42 гады
- Аляксандар Конанаў — 27 гадоў
- Ягор Лялько — 34 гады
- Сяргей Неліповіч — 44 гады
- Андрэй Рыжук — 36 гадоў
- Дзьмітры Спруць — 58 гадоў
- Іван Фолітар — 48 гадоў
- Тацьцяна Шчатко — 47 гадоў
- Дзьмітры Шышкоў — 59 гадоў
Сярод іх — фігурант «справы Гаюна» Іван Фолітар, а таксама Дзьмітры Спруць, якога асудзілі за «распальваньне варожасьці», але вызвалілі «ў сувязі са сканчэньнем тэрміну прыцягненьня да адказнасьці», піша «Вясна».
Усяго ў сьпісе цяпер 6214 чалавек.
Улады дадалі яшчэ 5 рэсурсаў у сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Сярод іх — старонка «Нашай Нівы» ў сацсетцы Threads.
- Беларусы ў Iзраili (Instagram)
- Дзе Навiны? (Threads)
- Наша Нiва | Nashaniva.cоm (Threads)
- belarustv BY. ЕвроБеларус | Новости (TikTok)
- Nota Pratэstu (Instagram і Telegram)
Форум