Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць дзевяці танкераў «ценевага флёту» Ірану і васьмі зьвязаных зь імі кампаніяў. У Міністэрстве фінансаў ЗША заявілі, што абмежаваньні ўвялі падчас жорсткіх рэпрэсіяў супраць пратэстоўцаў у Іране.
Танкеры, якія трапілі ў сьпіс, ходзяць пад сьцягамі Палаў, Каморскіх выспаў і Панамы. Абмежаваньні таксама ўведзены супраць кампаній, якія валодаюць або кіруюць гэтымі вадаплавамі, — яны зарэгістраваныя ў Індыі, Лібэрыі, Амане, ААЭ, а таксама на Маршалавых выспах і Сэйшэлах.
Сьцьвярджаецца, што гэтыя суды і кампаніі маюць дачыненьне да перавозкі іранскай нафты і нафтапрадуктаў на сотні мільёнаў долараў. У заяве Мінфіну ЗША гаворыцца, што гэтыя даходы, якія па праве належаць іранскаму народу, накіроўваюцца ўладамі «на фінансаваньне рэгіянальных тэрарыстычных груповак, праграм узбраеньняў і службаў бясьпекі».
«Сёньняшнія санкцыі накіраваныя супраць найважнейшага кампанэнту таго, як Іран атрымлівае сродкі, якія выкарыстоўваюцца для падаўленьня ўласнага народу. Як ужо гаварылася раней, Мінфін працягне адсочваць дзясяткі мільёнаў даляраў, якія рэжым скраў і адчайна спрабуе перавесьці ў банкі за межамі Ірану», — заявіў міністар фінансаў ЗША Скот Бэсэнт.
Разбураныя мячэці, абгарэлыя будынкі, жудасная цішыня ў Тэгеране пасьля паўстаньня. ФОТА
1/11Будынак у Тэгеране, які быў падпалены падчас найбуйнейшых пратэстаў у Іране з часоў Ісламскай рэвалюцыі 1979 году
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/11Пажарная машына, якая была спалена падчас беспарадкаў, выстаўлена ў Тэгеране. Вакол машыны банэр з надпісам: «О, Іран, мая краіна».Масавыя беспарадкі пачаліся ў Тэгеране 28 сьнежня на фоне падзеньня крусу іранскай валюты ў спалучэньні з ростам інфляцыі.
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/11Згарэлы будынак у цэнтры Тэгерану. Праваабарончая група HRANA паведамляе, што падчас рэпрэсій супраць пратэстаў па ўсім Іране загінула больш за 4500 чалавек, а дзясяткі тысяч былі арыштаваныя
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/11Падпалены будынак у Тэгеране, зьвязаны з банкам Ayandah, кампаніяй, якая збанкрутавала ў кастрычніку на фоне абвінавачваньняў у карупцыі.Некаторыя назіральнікі сьцьвярджаюць, што крах банка спрыяў эканамічнаму крызісу, які справакаваў масавыя пратэсты
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/11Будынак дзяржаўнай падатковай службы ў Тэгеране, які быў знішчаны пажарам падчас беспарадкаў
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/11Хлопчыкі гуляюць у сьнезе ў прыгарадзе Тэгерана 20 студзеня.Такія здымкі, апублікаваныя фатографамі, акрэдытаванымі для працы ў Іране, падкрэсьліваюць вяртаньне да нармальнага жыцьця пасьля гвалту апошніх дзён, але крыніцы паведамілі Радыё Фарда 17 студзеня, што ў Тэгеране фактычна дзейнічае ваеннае становішча: людзей спыняюць выпадковым чынам і правяраюць іх тэлефоны на наяўнасьць сувязі з пратэстамі.
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/11Прапагандысцкі банер з выявамі гістарычных лідараў і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. На пэрсідскай мове напісана: «Даміно падае»
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/11Жанчыны ідуць па цэнтральнай плошчы Рэвалюцыі ў Тэгеране. На заднім пляне банэр з надпісам: «Іран – наша краіна, яго сьцяг – наш пахавальны саван».
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/11Інтэр'ер мячэці Абузар у Тэгеране пасьля таго, як яна стала мішэньню падчас масавага паўстаньня.У мячэці ў 1981 годзе была спроба замаху на аяталу Алі Хамэнэі. У той час Хамэнэі быў кандыдатам у прэзыдэнты, а цяпер кіруе краінай як вярхоўны лідэр Ірану
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/11Інтэр'ер мячэці Абузар у Тэгеране
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
11/11Пашкоджаная пажарам мячэць Аль-Расул у Тэгеране, якая пацярпела ад пажару падчас беспарадкаў.Некаторыя кажуць, што яшчэ адной прычынай нападаў на мячэці зьяўляецца ісламісцкая ідэалёгія, якая ляжыць у аснове дзейнасьці цяперашняга ўраду Ірана. «Усё, што робіць рэжым – кожная апраўданьне ці тлумачэньне – ахутана плашчом рэлігіі», – напісаў адзін камэнтатар.
Фотаздымкі, апублікаваныя 19 і 20 студзеня, дэманструюць наступствы масавых пратэстаў у Тэгеране, якія ахапілі Іран у апошнія тыдні, перш чым былі задушаныя службамі бясьпекі краіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Пратэсты ў Іране пачаліся ў канцы сьнежня і дасягнулі піка ў першай палове студзеня. Першапачаткова ўдзельнікі пратэстаў выступалі з эканамічнымі патрабаваньнямі, а пазьней зьявіліся лёзунгі супраць уладаў.
У краіне ўжо два тыдні адключаны Інтэрнэт, і няма дакладных зьвестак ні пра колькасьць пратэстоўцаў, ні пра колькасьць ахвяр. Іранская дзяржаўная тэлевізія днямі назвала афіцыйную лічбу 3117 забітых, праваабарончыя арганізацыі кажуць, што гэтая лічба большая.
15 студзеня ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да пяці іранскіх чыноўнікаў, абвінаваціўшы іх у датычнасьці да здушэньня пратэстаў. У сьпіс уключылі сакратара Найвышэйшай рады нацбясьпекі Ірану Алі Ларыджані. Абмежаваньні таксама былі ўведзены ў дачыненьні да чатырох кіраўнікоў рэгіянальных падразьдзяленьняў паліцыі і камандуючых сіламі Корпусу вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі ў правінцыях Ларэстан і Фарс.
Форум