У выніку плацяжы для насельніцтва (у разьліку на сям’ю з трох чалавек, якія пражываюць у двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м, пры нарматыўным спажываньні паслуг) павысяцца ў межах 0,5 базавай велічыні, або на 22,5 рубля.
Паведамляецца, што павышаць тарыфы будуць у два этапы.
Са студзеня — на ўсе паслугі, за выняткам ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня, на Br19,37.
З чэрвеня — на цеплавую энэргію на мэты ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня на Br3,13.