Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі


У залях Нацыянальнага мастацкага музэю, архіўнае фота
У залях Нацыянальнага мастацкага музэю, архіўнае фота

Падзеі 24 студзеня ў Беларусі, у сьвеце, у гісторыі.

Дата дня

24 студзеня 1939 году ў Менску была заснаваная Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяперашні Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь на вуліцы Леніна, 20 у Менску (падчас заснаваньня музэй разьмяшчаўся ў 15 залях будынку Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы на вул. К. Маркса, 29).

Нацыянальны мастацкі музэй ёсьць найбуйнешым фондавым і экспазыцыйным сховішчам прадметаў мастацтва ў Беларусі: на сёньня колькасьць твораў ва ўсіх калекцыях і запасьніках складае больш за 37 тысяч адзінак з больш чым 132 краін сьвету і датычыцца 12 стагодзьдзяў гісторыі чалавецтва. Яны фармуюць амаль трыццаць разнастайных калекцыяў і складаюць два галоўныя музэйныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў сьвету.

Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель. Фота Віктара Ведзеня
Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель. Фота Віктара Ведзеня

Таксама ў гэты дзень

1978 — савецкі спадарожнік «Космас-954» зь ядзерным рэактарам на борце разбурыўся над Канадай, выклікаўшы радыяактыўнае забруджаньне велізарнай тэрыторыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1776Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазытар, мастак.

1827 Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў таемнага Братняга саюзу моладзі, за што перажыў турму, катаргу і ссылку. Братні саюз вёў кансьпірацыйную працу ў Вільні, Менску, Горадні, Лідзе, Наваградку, Слоніме, а таксама спаміж салдатаў Бабруйскай крэпасьці. У 1849 годзе пачаліся арышты, пад сьледзтвам апынуліся 200 чалавек. Кіраўнікі — браты Далеўскія — былі асуджаныя на сьмерць, але пасьля сьмяротную кару ім замянілі катаргай на 15 гадоў.

1885Юры Тарыч, беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст, які ў 1926 годзе зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль».

1904 Янка Шутовіч, літаратуразнаўца, рэдактар часопісаў «Студэнцкая думка», «Калосьсе», «Шлях моладзі», захавальнік віленскага Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча, вязень ГУЛАГу.

1931 Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.

Міхась Мушынскі
Міхась Мушынскі

У памяці

1897 Альфрэд Ромэр, беларускі і польскі жывапісец, скульптар, мастацтвазнавец, этнограф; удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1911 — Аляксандар Аскерка, адзін зь лідэраў партыі «белых» у паўстаньні Каліноўскага, вязень сыбірскай катаргі.

1965Уінстан Чэрчыль, ангельскі палітык, прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Уінстан Чэрчыль
Уінстан Чэрчыль

1971 Уладзімер Уладамірскі, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1996 Сяргей Бульчык, актор, народны артыст БССР.

2018Валер Шыла, беларускі музыкант, саксафаніст, грамадзка-палітычны дзяяч.


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG