Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўпершыню ў гісторыі Беларусі згулялі ў пляжны футбол у мароз


Новы цэнтар пляжных відаў спорту ў Менску
Новы цэнтар пляжных відаў спорту ў Менску

У сталіцы краіны адкрылі Цэнтар пляжных відаў спорту.

Новы цэнтар пабудавалі ўсяго за 18 месяцаў на базе спартова-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі», што на менскай вуліцы Сурганава ў раёне Акадэміі навук.

Удзел ва ўрачыстым адкрыцьці ўзялі кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Віктар Лукашэнка, міністар спорту Сяргей Кавальчук і найлепшы стралец першынстваў сьвету 2024 і 2025 гадоў Ігар Брыштэль.

Лукашэнка адзначыў, што Цэнтар пляжных відаў спорту мае ўсё патрэбнае для трэнаваньняў нават у час суровай зімы, а таксама ў ім можна праводзіць міжнародныя спаборніцтвы ў такіх відах.

Кавальчук успомніў, што ўлады вырашылі будаваць гэты аб’ект яшчэ ў 2019 годзе, калі Менск прымаў ІІ Эўрапейскія гульні.

Пляжны футбол — адзін з найпасьпяховейшых гульнявых відаў спорту для Беларусі ў незалежнай гісторыі. Летась мужчынская каманда стала віцэ-чэмпіёнкай сьвету, саступіўшы ў фінале на Сэйшэлах зборнай Бразыліі. Гэта першы падобны посьпех беларусаў у гісторыі.

Праўда, удзел зборнай Беларусі ў міжнародных турнірах, дазволены міжнароднай фэдэрацыяй гэтага віду спорту, часта сутыкаецца з пратэстамі. Раней зборныя Літвы, Эстоніі, Украіны адмаўляліўся выходзіць на пясок супраць каманды Беларусі з палітычных меркаваньняў — улады Беларусі дапамагаюць Расеі ў вайне супраць Украіны.

У адрозьненьне ад пляжнага валейболу, пляжны футбол неалімпійскі від спорту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG