Раніцай 22 студзеня Вайскова-морскія сілы Францыі спынілі карабель-нафтавоз, які ішоў з Расеі. Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон адзначыў, што судна «падпадае пад міжнародныя санкцыі і падазравалася ў выкарыстаньні падманнага сьцяга».
Апэрацыю правялі ў адкрытым моры пры падтрыцы хаўрусьнікаў. Усё адбылося ў Міжземным моры.
«Яна была праведзена ў строгай адпаведнасьці з Канвэнцыяй ААН у марскім праве».
Макрон згадаў пачатае «судовае расьсьледаваньне». Судна затрымалі.
«Мы маем цьвёрды намер адстойваць міжнароднае права і забясьпечваць эфэктыўнае выкананьне санкцый. Дзейнасьць „ценевага флёту“ спрыяе фінансаваньню вайны супраць Украіны», — дадаў Макрон.
Раней шэраг караблёў, што перавозілі нафту, затрымалі каля берагоў Вэнэсуэлы амэрыканскія войскі. Тыя танкеры таксама падазраюцца ў дачыненьні да расейскага «ценевага флёту».
Расейскі ценевы флёт — збор караблёў пад сьцягамі розных краінаў, якія дазваляюць Расеі абмінаць міжнародныя санкцыі.
Форум