Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штат беларускіх IT-кампаніяў у Літве за год скараціўся на 15%, найбольшае скарачэньне — у EPAM


Вільня, Вострая брама. Архіўнае фота
Вільня, Вострая брама. Архіўнае фота

12 IT-кампаніяў зь беларускім капіталам у Літве за 2025 год скарацілі 383 чалавекі.

Пра гэта паведамляе выданьне «Люстэрка». Толькі ў адной з 12 кампаніяў летась пабольшала супрацоўнікаў у Літве — у Gurtam (плюс 11 чалавек). У выніку штат фірмаў скараціўся на 15%. Зь мінулага году ў Літве ўжо няма ніводнага беларускага бізнэсу з колькасьцю супрацоўнікаў звыш 1 тысячы чалавек.

Найбольшыя скарачэньні зафіксаваныя, паводле зьвестак парталу rekvizitai.vz.lt, у кампаніі EPAM — мінус 165 чалавек. Тымчасам яна ўсё яшчэ застаецца найбуйнейшай кампаніяй у літоўскім IT-сэктары.

Другая паводле колькасьці супрацоўнікаў беларуская кампанія ў суседняй краіне — Wargaming Vilnius — паменшыла штат на 125 чалавек. На трэцім месцы кампанія Gurtam, якая павялічыла штат з 219 да 230 чалавек. Flo паменшыла штат з 240 да 215 чалавек.

Асноўны прадукт Gurtam — плятформа для спадарожнікавага кіраваньня аўтапаркамі Wialon, таму кампанія разьвівае бізнэс у Літве, дзе мае сталых кліентаў у галіне транспарту і лягістыкі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG