Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ці Калесьнікава? Каго будуць слухаць беларусы і Захад


Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава. Фотакаляж.
Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава. Фотакаляж.

Марыя Калесьнікава заклікала Захад да дыялёгу з Лукашэнкам. Павал Латушка называе гэтай памылкай. Сьвятлана Ціханоўская пераяжджае ў Варшаву і ўжо гучаць галасы, што гэта можа парушыць і так крохкае адзінства ўнутры дэмакратычных сілаў, паколькі ў польскай сталіцы ўжо актыўна працуе Павал Латушка.

Перамовы ці санкцыі? Каго ў гэтым палітычным шматгалосьсі будзе слухаць Захад і беларусы?

У эфіры Свабоды бяруць удзел:

  • сябра Каардынайцыйнай Рады Сьвятлана Мацкевіч,
  • дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька,
  • палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі,
  • кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Ўпраўленьня Павал Латушка,
  • а таксама праваабаронцы і былы палітзьняволены Ўладзімер Лабковіч.


0:00 Калесьнікава за перамовы з Лукашэнкам — камэнтар Сьвятланы Мацкевіч
16:22 Чаму ізаляцыя Лукашэнкі — пастка для беларусаў. Камэнтар Балаша Ярабіка
21:35 Ці разбурыць Калесьнікава мэсыдж, які 5 год высылае Захаду Ціханоўская — камэнтар Анатоля Лябедзькі
26:07 Лябедзька пра пераезд Офісу: там, дзе Ціханоўская – там і Офіс
35:55 Дэмсілам варта перафарматавацца — камэнтар Аляксандра Класкоўскага
39:58 Ці верагодны пасьля пераезду ў Варшаву канфлікт паміж Офісам і НАУ – камэнтар Паўла Латушкі
49:35 Які больш эфэктыўны інструмэнт для выхаду на волю палітвязьняў: перамовы ці санкцыі — камэнтар Уладзя Лабковіча

На пытаньне пра прапанову Марыі Калесьнікай аб перамовах з Лукашэнкам, Мацкевіч адказала крытыкам вызваленай палітзьняволенай, якія заклікаюць да ціску і санкцый.

Мацкевіч: Мы можам быць ня згодныя, але рэальнасьць такая і палітычная сытуацыя такая, што перамовы ўжо ідуць ваўсю, ужо ідзе практыка гэтых абменаў. І таму паўстае пытаньне такім чынам: ці вы (палітыкі. — РС) уключаецеся ў гэтыя перамовы і пачынаеце на гэта ўплываць, ці працягваеце быць убаку і як бы зусім скажона бачыць гэтую сытуацыю і рабіць зусім іншыя акцэнты. Акцэнты на тым, што, напрыклад, толькі дзякуючы ціску нібыта і былі магчымыя нейкія саступкі з боку рэжыму. Перамовы робяцца вельмі, вельмі складана. Спачатку трэба дасягнуць кантакту, так, потым трэба зразумець, на якія патрабаваньні будуць рэагаваць, на якія патрабаваньні ня будуць рэагаваць. Вельмі важна, з кім вядуцца перамовы, вельмі важны псыхалягічны стан гэтай сыстэмы, сыстэмы перамоваў. І ў гэтых умовах пачынаюць заяўляць, што толькі нейкі адзін фактар паўплываў на гэта ўсё, на дзеяньне рэжыму, гэта, ну так скажам, крыху прымітыўна.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG