Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем эўрапейскіх краін далучыліся да санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Чарнагорыя, Нарвэгія, Паўночная Македонія і Ўкраіна далучыліся да рашэньня Рады Эўразьвязу ад 15 сьнежня 2025 году аб абмежавальных мерах у сувязі з сытуацыяй у Беларусі і яе ўдзелам у расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Аб гэтым паведаміла выданьне «Позірк» з спасылкай на паведамленьне Рады Эўразьвязу.

«Эўразьвяз прымае да ведама гэтае абавязаньне і вітае яго», — адзначаецца ў паведамленьні.

Рада ЭЗ рашэньнем ад 15 сьнежня ўвяла новы крытэр для ўключэньня ў санкцыйныя сьпісы «фізычных асобаў, арганізацыяў і органаў, якія атрымліваюць выгаду ад дзеяньняў і палітыкі, што маюць дачыненьне да Беларусі, удзельнічаюць у іх або спрыяюць ім, калі такія дзеяньні шкодзяць ці пагражаюць дэмакратыі, вяршэнству права, стабільнасьці або бясьпецы ў ЭЗ і яго дзяржавах». Гэтае рашэньне ўхвалілі пасьля таго, як зь Беларусі ў Літву пачалі залятаць паветраныя балёны.

Паводле крыніц Свабоды, Літва прапанавала канкрэтныя новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Сярод іх:

  • поўная забарона на трансакцыі для 10 беларускіх банкаў,
  • санкцыі на вываз азотных угнаеньняў у дадатак да ўведзеных раней санкцыяў на калійныя ўгнаеньні,
  • забарона імпарту беларускага рапсавага алею і солі.

Апрача таго, у Брусэлі абмяркоўваюць рыхтаваньне 20-га пакету санкцыяў на Расею і Беларусь, барацьбу зь «ценевым флётам» Расеі і намаганьні дзеля вяртаньня ўкраінскіх дзяцей з расейскага палону.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG