Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1634 беларусы летась прызнаныя пагрозай дзяржаўнай бясьпецы Літвы


Акцыя беларусаў у Вільні. Архіўнае фота
Акцыя беларусаў у Вільні. Архіўнае фота

У 2025 годзе Літва таксама прызнала пагрозай нацыянальнай бясьпецы 87 грамадзян Расеі.

У 2025 годзе Літва прызнала 1721 грамадзяніна Беларусі і Расеі пагрозай нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку або здароўю насельніцтва. Пра гэта паведаміў 21 студзеня Дэпартамэнт міграцыі Літвы.

Паводле зьвестак дэпартамэнту, на якія спасылаецца Delfi, большасьць рашэньняў датычыла беларусаў. Ведамства прызнала, што 1634 чалавекі з грамадзянствам Беларусі нясуць пагрозу дзяржаўнай бясьпецы Літвы. Гэта амаль утрая больш, чым у 2024 годзе, калі было прынята 598 падобных рашэньняў.

У 2025 годзе Дэпартамент міграцыі ня выдаў часовых дазволаў на жыхарства ў Літве 391 грамадзяніну Беларусі пры першым звароце па іх і не працягнуў такіх дазволаў 1023 чалавекам.

З ініцыятывы Дэпартамэнту міграцыі таксама былі ануляваныя 214 сапраўдных на той момант дазволаў на жыхарства ў Літве, выдадзеных грамадзянам Беларусі. Акрамя таго, ведамства адмовіла ў выдачы пастаяннага дазволу на жыхарства аднаму беларусу, а пяцём такія дакумэнты былі ануляваныя.


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG