Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады заявілі аб новым павышэньні тарыфаў на паслугі ЖКГ, рашэньне ўжо знаходзіцца на ўзгадненьні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Трубіла паведаміў, што неўзабаве павялічаць тарыфы на камунальныя паслугі.

«У нас традыцыйна ўжо, напэўна, зь дзясятак гадоў павелічэньне тарыфаў на паслугі ЖКГ вызначаецца ўказам кіраўніка дзяржавы. Раней гэта было ня больш за пяць даляраў на год, вось цяпер 0,5 базавай. Таму праект указу падрыхтаваў урад, накіраваў у Камітэт дзяржкантролю на ўзгадненьне», — сказаў Генадзь Трубіла ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу АНТ.

Паводле яго, павелічэньне тарыфаў адбудзецца ў парамэтрах, прадугледжаных праграмай сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

З 1 студзеня 2026 году памер базавай велічыні складае 45 рублёў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG