Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскае прадпрыемства з расейскім капіталам «Белвест» прызналі «эканамічна неплатаздольным»


Фірмовая крама прадпрыемства
Фірмовая крама прадпрыемства

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў прадпрыемства «Белвест» эканамічна неплатаздольным і вызначыў 36 месяцаў на санацыю — забесьпячэньне яго эфэктыўнай гаспадарчай дзейнасьці, аднаўленьне платаздольнасьці і ажыцьцяўленьне разьлікаў з крэдыторамі.

Як адзначаецца ў паведамленьні суда, адпаведнае рашэньне ўхвалілі 15 студзеня.

Прадпрыемства само зьвярнулася ў суд з заявай аб сваёй эканамічнай няплатаздольнасьці. Прадпрыемства вымушана было пайсьці на такі радыкальны крок праз зьніжэньне аб’ёмаў вытворчасьці, рост складзкіх запасаў, павелічэньне пазыковых абавязаньняў і няздольнасьць іх абслугоўваць. На момант падачы заявы ў суд запазычанасьць «Белвесту» складала 259 мільёнаў рублёў.

Летась у ліпені Віцебскі аблвыканкам увёў вонкавае кіраваньне «Белвестам». Крыху пазьней яго ж увялі ў дыстрыбутарскай структуры «Белвест рытэйл Масква». Апошняя разьвівае раздробны гандаль у Расеі, на яго прыпадае 75% усіх продажаў аб’яднаньня.

У розныя часы заснавальнікамі прадпрыемства «Белвест» былі нямецкі канцэрн Salamander і віцебская фабрыка «Чырвоны кастрычнік» (1988), пазьней (з 2003) — канцэрн «Беллегпрам» і маскоўскае ЗАТ Палітэкс«, а з 2011 году — «Беллегпрам» і расейскае ТАА «Інвэстпрам».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG