Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр легендарны кінаапэратар, які зьняў «Альпійскую баляду», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Калину красную»


Анатоль Забалоцкі. Архіўнае фота
Анатоль Забалоцкі. Архіўнае фота

Кінааператар-пастаноўшчык карцін «Альпійская баляда» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Анатоль Забалоцкі пайшоў з жыцьця на 91-м годзе жыцьця, паведамляе «Беларусьфільм».

Забалоцкі зьняў быкаўскую «Альпійскую баляду» і шукшынскую «Калину красную». Яго фільм «Праз могілкі» увайшоў у сотню найлепшых стужак пра вайну па вэрсіі UNESCO. Яму прысьвячаў свае вершы Ўладзімер Караткевіч.

Анатоль Забалоцкі нарадзіўся ў 1935 годзе ў Краснаярскім краі. У інтэрвію Свабодзе ён казаў, што «па дзеду — беларус. Мой дзед Канстанцін Лявонавіч Забалоцкі быў з Барысава, у сталыпінскую рэформу перасяліўся ў Сібір, моцна асеў на зямлі».

Пасьля заканчэньня Маскоўскага інстытуту кінэматаграфіі (1960) быў накіраваны на «Беларусьфільм», дзе працаваў каля дзесяці гадоў. Удзельнічаў у стварэньні 15 фільмаў, сярод якіх «Альпійская баляда», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Праз могілкі», «Печкі-лавачкі», «Каліна красная». Апошнім часам займаўся мастацкай фатаграфіяй. Жыў у Маскве.

Вось як Анатоль Забалоцкі ў інтэрвію Свабодзе ў 2016 годзе камэнтаваў зьяўленьне ў Расеі помнікаў заснавальнікам ГУЛАГу:

«Думаю, што помнікі арганізатарам лягероў ставяць самі былыя арганізатары. Я бачыў сучасныя дакумэнтальныя фільмы — аказваецца, яны на Салаўках былі самымі галоўнымі. Цяпер героямі сталі былыя ахоўнікі ў Гулагу».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG