У пераліку ЦБС некалькі катэгорый рэчаў, якія патрэбныя вывезеным зь Беларусі прымусова былым палітычным вязьням.
Абутак і адзеньне:
- красоўкі і зімовыя боты 41+ памеры (просяць пра добры стан абутку)
- джынсы 32/32, 33/33
- курткі і байкі L, XL
- лёгкія курткі (вясна)
- зімовыя цёплыя курткі 50–52
- спартовае адзеньне
- саколкі (аднатонныя)
Аксэсуары і бялізна:
- рамяні для джынсаў
- гадзіньнікі
- майткі мужчынскія L і большыя памеры
- мужчынскія шкарпэткі 41+
- мужчынскія шапкі
Сумкі і рэчы штодзённага карыстаньня:
- заплечнікі
- спартовыя сумкі
- Для дому і гігіены:
- пасьцельная бялізна, ручнікі
- фэны
- машынкі для галеньня
Рэчы просяць прывозіць на адрас: Варшава, вул. Oleandrów 6–2.
Час працы: штодня з 10:00 да мінімум 20:00.
Для сувязі просяць пісаць у Telegram @CBSschool або тэлефанаваць на нумар +48 666 918 712.
- Вызваленых ва ўмовах угодаў з прадстаўнікамі ЗША беларускіх палітвязьняў прымусова вывезьлі зь Беларусі.
- У размовах з журналістамі вызваленыя прызнаваліся, што на выхадзе з турмы ў іх забіралі большасьць асабістых рэчаў, выкідалі ўсе нататнікі, запісы.
- Таксама ім не аддавалі дакумэнты, у тым ліку пашпарты, у выніку чаго людзі апынуліся за мяжою без усякіх дакумэнтаў.
Форум