«Мы заўсёды знаходзіліся ў вельмі сур’ёзнай сытуацыі. Сёньня, на жаль, тэндэнцыі да таго, што спакайней ня робіцца. Паглядзеўшы на мапу, мы бачым, што мы практычна аточаныя вайсковымі падразьдзеламі з усіх бакоў. Адзінае вакно на ўсходзе з Расейскай Фэдэрацыяй, дзе ў нас крыху лягчэй», — працытавала Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
«Але я не сказаў бы, асабліва ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Ўкраіне, калі невядома адкуль і незразумела адкуль могуць заляцець на тваю тэрыторыю бесьпілётнікі. Скажам шчыра, і мы не навучыліся яшчэ на 100% рэагаваць на ўсе гэтыя залёты і не навучыліся іх на 100% зьнішчаць. Ня ведаю, ці магчымыя гэты 100%. Але да гэтага трэба нам імкнуцца», — сказаў Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка 12 студзеня падпісаў рашэньні аб ахове дзяржаўнай мяжы Беларусі ў 2026 годзе.
Летась ініцыятыва былых сілавікоў BelPol паведаміла, што пачынаючы з 2025 году на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці зафіксавана 42 выпадкі падзеньня БПЛА, а таксама іх частак. Тры зь іх былі абсталяваныя выбуховымі рэчывамі: адзін дрон здэтанаваў пры падзеньні, два абясшкодзілі сапэры шляхам кантраляванага падрыву.
Форум