Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2020 году ў Беларусі зьліквідавалі ня менш за 1990 НКА — Lawtrend


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады пачалі ў 2020-м і ня сканчваюць дагэтуль ліквідацыі аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

Агулам за 2025 год зьліквідавана мінімум 99 НКА, за 2024-ы — 382, за 2023-ы — 336.

Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец сьнежня 2025 году ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася ня менш за 1220 некамэрцыйных арганізацый.

Рашэньне аб самастойнай ліквідацыі прынялі па меншай меры 770 НКА.

Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што ў сувязі з выкананьнем прафэсійнай дзейнасьці, удзелам у арганізацыях грамадзянскай супольнасьці, праявай грамадзянскай актыўнасьці турэмны тэрмін працягваюць адбываць ня менш за тры прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, дзясяткі прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасьці, рэлігійных арганізацый, 19 прадстаўнікоў прафэсійных саюзаў і працоўнага руху.

Адзначаецца, што 15 сьнежня на сайце Камітэту дзяржаўнага кантролю апублікаваныя пляны выбарачных праверак на 1 паўгодзьдзе 2026 году.

Як і ў папярэднія пэрыяды, у адпаведнасьці з плянамі праверак некамэрцыйных арганізацый, за пэўным выняткам, праверкі кантрольных органаў праводзяцца рэдка, адзначае Lawtrend. Нячастае трапленьне ў пляны выбарачных праверак «не азначае, што некамэрцыйныя арганізацыі ў Беларусі не падлягаюць праверкам». Якраз наадварот, як вынікае з аналізу, «пачынаючы з 2021 году, праверкі ў некамэрцыйных арганізацыях праводзяцца на сталай аснове».

На думку праваабаронцаў, складанасьць такіх праверак для НКА яшчэ і ў тым, што іх парадак не рэглямэнтаваны заканадаўствам, таксама заканадаўствам не абмежаваныя «кола пытаньняў і функцыі рэгістравальных органаў пры правядзеньні праверак».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG